Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кніга ў хаце--сябар, а не госць

Сярэдняя: 4.5 (6 галасоў)
Кніга ў хаце—сябар, а не госць Хацела ціха вышмыгнуць із хаты Ды ўсё ж паспела маці затрымаць, Адводжу ўбок я позірк вінаваты, Зноў не ўдалося кнігі памяняць. “Ты лепш глядзі малых, рабі ўрокі, А кнігі занясеш пасля Пакроў. Мне з агародам гэтулькі марокі”, Дакорліва даводзіць маці зноў. Пакрыўджанымі зіркаю вачыма, Ды толькі ў маці клопаты свае. Сказала, злосна грукнуўшы дзвярыма: “Ну што тваё чытанне мне дае?” Стрымаць сябе я больш і не спрабую, Патокам слёзы хлынулі з вачэй. Я помсліва пакрыўдзіла малую— З сястрою плакаць удваіх лягчэй. Гучаць у сэрцы струны-адгалоскі Майго дзяцінства даўніх тых гадоў. “Чаму не спіш? Глухая ноч над вёскай, У маім юнацтве мама кажа зноў. Ты лепш бы вышыванне ўзяла ў рукі, Падумаць пра пасаг даўно пара. Карысць якая ад твае навукі, Ляжыць во кніжак цэлая гара”. Як непісьменнай зразумець матулі, Што ў кніжках гэтых—цэлае жыццё, І так цудоўна з імі, так утульна, Што абуджаюць шчасця пачуццё. Зусім не важна, хто ты, дзе працуеш, Калі любоў да кнігі ў сэрцы ёсць, Калі ты слова роднае шануеш, То кніга ў хаце сябар, а не госць. Хвілін я вольных мала сёння маю, Ды ўбок адклаўшы ніткі і пруткі, Сама ў бібліятэку завітаю, Каб прачытаць чароўныя радкі. 1996г. Zoom Huarache 2K4 Kobe