Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

КУПАЛIНКА

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Там, дзе Свіцязь празрыстымі хвалямі,
З ціхім плескатам, гладзіць пясок
У ноч на святаIвана Купалы,
Мне дзяучына надзела вянок!
Васількіі рамонкі духмяныя,
Што рупліваю звіты рукой,
Ноч і вочы дзяучыны рахманыя
Мой парушылі у сэрцы спакой!
Стан дзявочы, пакрыты хусцінкаю,
Я, з надзеяй, пяшчотна абняу
I, да ранку, з маей Купалінкаю,
Кветку – папараць у лесе шукау!
Ціхі бераг, легендай абвеяны,
Дзе Міцкевіч паэмы пісау,
Сведкай быу мне і можа паведаміць -
Як яе упершыню цалавау!
Месяц у небе, бы кветачка лотаці,
Сярод зорак – сястрыц маладзеу,
Толькі дзве нерухомыя постаці
Адлюстроуваліся у вадзе!
Але месяц схавауся за хмаркаю
I Купальскі касцер дагарэу,
Дзіва – дзеучына знікла з заранкаю,
Больш яе я у жыцці не сустрэу…
Час ляціць і мацней дзьме у ветразі,
Ды вяртаецца памяць мая
У ноч, на Свіцязі казачным беразе…
Можа гэта усе выдумау я?