Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Летуценніца

Сярэдняя: 3 (1 голас)

Летуценніца

Цёмнай ноччу прыходзіў ты ў сны
З цеплынёю, пяшчотай і ласкай.
Ты прыносіў пачатак вясны,
І жыццё мне здавалася казкай.

Летуценніцай, мусіць, была,
Бо і ў марах сваіх да світання
Я пад ветразем белым плыла,
Каб сустрэць тваё, любы, каханне.

Праляцелі юнацтва гады
І назад не вярнуцца ніколі.
Зноў квітнеюць навокал сады,
Зноў жыты весялеюць на полі.

Пахне росна чаромхай з лясоў,
Першы гром над бярозкай грукоча,
І на крылах зялёных вятроў
Адлятае мой смутак дзявочы.

1979 г.