Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ЛЯ ГРУБКі

Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)

Сцюжны вецер закрывае
Шэрай шырмай далячынь,
Я пад дровы падкладаю
Смольных некалькі лучын.

і палаюць зорка дровы,
Што вясною накалоў.
іх прывёз з тае дубровы,
Дзе ў вайну траплялі схоў.

Помню я -калі б, адкуль бы
У дуброву ні зайшоў,
Грэўся тут пячонай бульбай,
Радваўся цяплу кастроў.

Сопкай бульбай пачастуюць -
Зараз цягне да вады.
Добра помню й зараз чую
Пах і смак тае яды.

Грубка грэецца паволі -
Ва ўсім доме цёплы дух.
Бульбін дзесяць ці мо болей
На гарачы под кладу.

Ёсць скаромнае ... не ўволю...
Бульбу высыпаў на стол.
Нешта ж ёсць такі ў расоле,
Што смачней за ўсё - расол.

Сцюжны вечар. Цёпла ў доме.
Цёпла й светла на душы.
і ніколі, і нікому
Больш не стыць у шалашы.
1985