Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мае лугі

Яшчэ не ацэнена

Вечарам, лугі мае, над вамі
Пажар-птушка божая зары
Ад маленства – божае кароўкі –
Божай маёй іскры
так гарыць.

I гайдае зноў мяне, як човен,
Што на ланцугу слядоў,
на вас.
На рамонках вецер тут варожыць:
Ці кахаюць неба і трава?

Толькі я, варожачы, павінен
Абрываць, нібы пялёсткі,
дні,
Толькі ў кожным дотыку травінак
Столькі дабрыні і цеплыні,

Што жаданне крыкнуць
падмывае
Мне душы збалелай
берагі:
– Не сляды яе ў лугах я гэта
Цалаваў,
А вас, мае лугі!

А мяне,
як з месячнага рэбра,
Створаная мара
зноў заве!
З лепшаю,
дабрэйшай
адгавеўшы,
Мне яшчэ шчасліва лугавець!

Вечарам, лугі мае, над вамі
Пажар-птушка божая зары
Ад маленства – божае кароўкі –
Божай маёй іскры
так гарыць!

1983