Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Маёй каханай

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Сумны матыy' - паланэз разьвітання,
Удар разгеада - гішпанскі танок.
Рамансы, "Андантэ". "Гісторый кахання"
ільецца прыемны і гучны паток.

Сяброy'ка мая з шасціструнным галоссем,
Каханне з табою дано назаy'жды.
і чорная дэка, як чэрань валосся,
і грыфава пекнасць, і срэбра струны.

Багіня музык, мая муза, каханне,
Любоy' назаy'жды, толькі шчыра кахаць.
Не раз сустракалі мы разам сьвітанне.
Не раз яшчэ будзем яго сустракаць.

Ціxeнька кранаю рукой твае струны,
А ты ціха просіш: "Яшчэ і яшчэ".
і вочы гараць - у іx позірк ня сумны,
і пальцы y'cё граюць хутчэй і хутчэй