Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Майго дзяцінства сенажаць...

Яшчэ не ацэнена
Майго дзяцінства сенажаць. Прыйшлі мы з мамай сена жаць. Са мною роўная трава Шугае ў гаі Крапіва! І мне прыемна, што яна За канюшыну будзе нам Да балаціны дамяшаць Зімой скаціну суцяшаць. – Мо лепш было б яе касіць? – З касой тут рады не дасі. Нідзе не дзенешся – цярплю, Сярпом сагнуўшыся, сярплю. Дзень сонца жар разварушыў. Зірнуў: аблокаў – ні душы. Хоць плач, Калі жаданне ёсць: На твары пот не выдасць слёз. Ды мама жніўную пяе – Аж гай заслухаўся яе! І вось пачуў: – На сёння до – Усохне будзе сем пудоў... Нібы праз вопратку тады, Яшчэ смыліць мне праз гады Майго дзяцінства сенажаць. Прыйшлі мы з мамай сена жаць. І часта ўсмешкаю кране – Што аніколічкі мяне, Хоць быў я неслухам парой, Не біла мама крапівой. Air Jordans