Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Маладосць

Сярэдняя: 3 (9 галасоў)

Не ўцякай ад мяне ты, мая маладосць,
Пашкадуй мяне ў сцюжы ўзімку:
Мне з табою так добра ў згодзе жылось,
Шмат прайшлі мы з табой у абдымку.

Не спрачайся са мной ты, святое сумленне,
Бо я ўсё і сама разумею не горш.
І калі я ў жыцці адчуваю сумненні,
Мне здаецца, што раптам трапляю пад дождж.

Не крыўдуй на мяне ты, стары чалавеча –
Я з вялікай павагай табе адкажу,
Што, на жаль, у жыцці я таксама не вечна,
Хоць з надзеяй і марай у люстэрка гляджу.

А жыццё ўсё бяжыць, мільгаціць прад вачыма.
Мне, бывае, так хочацца крыкнуць: ”Спынісь!”
Але вось пражываем яшчэ адну зіму,
І нішто не змяняецца, як і калісь.

22.12.2017