Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Маладым патрыётам-палітвязьням прысвячаю

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Узьнялі хлопцы сьцяг над дахам,
А іх узялі, ды за краты.
Шыюць крымінал, накшталт замаху
На ўсіх, ад войскаў да ўраду.

Яны на сьценах напісалі,
што любяць мілую Радзіму.
Дых злобу гэтым выклікалі,
Як джына зь лямпы Аладзіна.

А можа, дзядзькі, лепей будзе
Успомніць сьцяг з дому ўраду?
Той, што зьнялі вы, пра што людзі
І зараз кажуць, як пра здраду!

Ці ту Пагоню, што зьмянілі
На нейкі герб, як быццам новы?
То, як увогуле забылі,
Што існуе свабода слова?

Пакайцеся, дзяцей пусьціце,
А то народ вас пракляне.
І той праклён, як не вярціцеся,
Вас знойдзе нават у труне.

"Скрыжалі спадчыны" 1998г.