Тады, калі я ўвайшоў у бажніцу і, за-
чыніўшы дзверы, стаў гутарыць з небам, з
неба раптоўна ўпала маланка і раскалола
бажніцу надвое.
Людзі, якія прыйшлі на світанні, ад-
будавалі з адной яе палавіны бажніцу сві-
тання,
а людзі, якія прыйшлі на змярканні,
адбудавалі з другой палавіны бажніцу
змяркання.
— Хадзі да нас, — заклікаюць мяне ад-
ны, — гэта ж твая бажніца: ты зноў тут змо-
жаш казаць свае словы да неба...
— Хадзі да нас, — пераймаюць мяне дру-
гія, — гэта твая бажніца: ты зноўку тут
зможаш слухаць, што кажа неба...
А я ўсё стаю на тым самым месцы,
здранцвелы,
уражаны,
праяснёны,
не маючы мовы, каб гаварыць, —
з маланкаю ў сэрцы.