Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Малітва наступнасці

Сярэдняя: 3.8 (20 галасоў)

Хай свеціцца імя Твае,
Беларусь,
У стронцыі, цэзіі, ліціі!
Як і ва ўсе вякі,
Душу быць ласкавай змусь,
Дазволь слязам,
Ужо радыеактыўным,
Ліцца.

Хай свяціцца імя Твае,
У палыновым вянку
Гаратніца.
Хай цвіце твой дзядоўнік
Калючы, таму што безабаронны.
У цябе на слыху перагукваюцца
Радыяцыя і радаўніца.
Чакаючы ў гнёзды буслоў,
Дагніваюць на ліпах бароны.

Хай свЯціцца імя Твае,
Маці сумная!
Хмару радыеактыўную
Хусцінай ад Бога
Ты на самыя вочы насунула -
Не чуеш, не бачыш
Нічога.

"Самота паломніцтва". Мінск, "Мастацкая літаратура", 1990