Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

МАМІНЫ КВЕТКІ

Сярэдняя: 4.2 (9 галасоў)

Даўно пасаджаныя мамай кветкі
І сёння ў агародчыку цвітуць.
Яны цяпер маёй самоты сведкі,
Яны цяпер з маёй душы растуць.
Ніхто не рве, ніхто не даглядае
І ўжо ніхто не будзе даглядаць.
Адна пчала над імі залатая
Лятае й заўтра будзе шчыраваць,
Нібыта мама, што пчалою стала.
Кім стала мама— знаю толькі я,
Бо мне пчала пра гэта расказала,
Як мама расказала б мне мая…

29.09.2013