Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Маналог Iуды

Сярэдняя: 5 (7 галасоў)
Нашто ты, Госпадзі, мяне пазваў На подзвіг вераломства несвавольны I ганьбаванню вечнаму аддаў? Чаму завабіў у намер крамольны Мой слабы мозг, каб адчуваў і ён, Наколькі здрадны космас навакольны? Нашто не лаўр, не кіпарыс, не клён Ты мне абраў, а брыдкую асіну, Каб мне бясслаўны быў заўжды праклён? Няўжо да твару Госпадаву Сыну Са смертным мэту цяжкую дзяліць, Даверыўшы благую палавіну? I што яшчэ ён здольны прад’явіць, Акром таго, чым набухае шыя, Каб Дабравесце хрыпам усхваліць Над долам глыбінёй у тры аршыны. Air Jordan Sneaker