Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

МАЦІ

Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)

У суквецці жывых красак Вам хараство
Нават цэлай Планеты! Шкада… Не сабраць…
Я знайшоў бы для Вас новы цуд і яго
Вашым імем нарок бы! Ды дзе ж мне шукаць?...

У прадонні блакіту Вам сонечны дах
Парасонам у рукі… Чакаць навальніц
Сэрцу Вашаму клопат адвечны і страх
За мяне па дарогах няспынных крыніц…

У маўчанні такім недарэчным любоў,
Што ў Свеце адзіная, толькі для Вас!
Мне бы ўзяць рукі Вашыя, каб не прайшоў
Па імгненнях сустрэч у бясконцасці час!

Мне бы ўзяць і глядзець разам з Вамі кіно
Лёсаў нашых па светламу каб, без бяды…
Я прасіў бы ў Неба і Сонца адно,
Толькі гэтае права: быць з Вамі заўжды!
(14.10.2012)