Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мая песня

Яшчэ не ацэнена

На світанку лепшым часам
Складу песню, хай ліецца,
І грамадскасці ды масам
У сэрцы песня аддаецца.

Хай пяюць яе прасторы,
І дубровы, і чаборы,
Будзе добрая заўсёды
Не бяда – мінайце годы.

У песні будзе пра радзіму,
І пра родны бацькаў дом,
Бо ўспамін яго адзіны
Ў горле зранку камяком.

Словы лепшыя матулі
Ў песні буду гаварыць,
Перш за ўсё – за дом утульны
Мне ўдзячным трэба быць.

Хай пяюць яе прасторы,
І дубровы, і чаборы,
Будзе добрая заўсёды
Не бяда – мінайце годы.