Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Метро

Сярэдняя: 3.3 (6 галасоў)
"Асьцярожна. Дзьверы зачыняюцца", І так спакойна ірвуць сувязьзі зь зямлёй. І кожнай станцыяй у мазґах мне адзначаецца Яшчэ кілометр - адзінаю страфой. Чорны тунэль падобны да калодзежу, З якога кулямі выходзяць цягнікі. Якія б'юць да непрытомнасьці памежжа Розуму і ціснуць мне віскі. Мяне ўсё цягне, цягне, цягне... Сюды, сюды сюды, сюды... Чаго ж такога сэрца прагне? Натхненьня? Сьмерці? Адкажы! Мне невыносна адчуваць бездапаможнасьць, Калі імкнецца ціха прашаптацца. "Адчуй! Адчуй нарэшце сваю кволасьць!" Шапчу я: "Дзьверы зачыняюцца". Kids Clothes