Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мінае ноч, мінае дзень...

Сярэдняя: 3.8 (4 галасоў)
Мінае ноч, мінае дзень, За імі – тыдзень, месяц, год… Ізноўку восень – вечны цень – Тугу шчымлівую адродзіць. Там, за вакном, шарэее свет, І ліставей самоціць сцежкі, Блукае ў скрусе Бог-паэт Па счырванелых рыфмах вершаў… Удвух з кастрычнікам віно Прыгубім ледзь, настой журботы. Распавядзе мне, як даўно Зжаўцелы лёс мой крочыць бокам. Яшчэ глыток – напой з вятроў, Смак адмысловы, успамінны… З душы віецца боль як кроў, Ад пахаў памяці язмінных… Адбыме восень твой прасцяг, Твае імкненні залюляе – Міне і гэта. Дзень няўзнак З паэтам скрушным памірае… Nike