Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Між сузор'яў далёкіх сусветаў...

Сярэдняя: 3.9 (11 галасоў)
Між сузор’яў далёкіх сусветаў, Між касмічных палеткаў душы Там, дзе цьмяцца абрысы паэтаў Там, дзе сняцца інакшыя сны, Напрадонні бязважкасцю сцяты, У няіснай журбе маўкліні, Прамінаюць змарнелыя святы Зграяй даўніх часоў, бы з труны. Там, Яе напаткаўшы між зданняў, Там, пра сутнасць забылы сваю, Гэта слова…(не! не! зноў падмане) З вуснаў шалых сарваў, бы траву, Што завецца жабер, дзедавіцай, Што, як кажуць, зыначыць душу, Злагадою буяе-іскрыцца, Толькі ты не ўвойдзеш ў раку… Між сзор’яў распаленых сненнем, Між смарагдавых гоняў душы Там, вякуюць дзе ўсе пакаленні, Там знянацку знайшоў Яе ты. Sneakers