Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мне няёмка было ад сумнеўнага суму

Сярэдняя: 5 (7 галасоў)

***

Мне няёмка было ад сумнеўнага суму
Ў занядбаным, пакінутым сонцам бары,
Бы чыюсьці глухую бяссонную думу,
Як жарон, укладалі ў руку махляры.

Пагражальна гулі карабельныя сосны,
I аблокі ляцелі па небе кулём.
З верхавіны крумкач звар’яцела і грозна
На жыццё варажыў атлусцелым валлём.

Ён драпежнымі ў сук учапіўся крукамі
I праз позірк мяне свідраваў скавышом,
Так што час абымшэлы, як млынавы камень,
На ўсю моц пад ваду разам з сэрцам пайшоў.

Ах, як скруха мая аба мне забалела,
Загадала ўцячы хоць куды наўздагад!
Толькі цьмяная іскра ў сярэдзіне тлела
I, як прывід, цягнула вярнуцца назад.