Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мой брат

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Навакол марскія далі. Б'юцца ў борт сівыя хвалі. Над лінкорам ззяюць зоры. Брат мой служыць на лінкоры. Гоніць вецер вал за валам. Брат – на вахце, за штурвалам. Шлях марскі яму вядомы. Ён у моры, нібы дома. Злева – рыфы. Справа – мель. Але пройдзе карабель! Гэтым летам брат якраз прыязджаў гасціць да нас. Бесказырка, якар, зорка… Незвычайная гаворка. Б'е гадзіннік – кажа «склянкі». Замест «лаўкі» кажа «банкі». І не «компас», а « кампас». «Экіпажам» кліча нас. А як пойдзем па двары, адусюль – мае сябры Віця, Коля, Вера, Ната паглядзець бягуць на брата. Быў бы кожны вельмі рад, Каб такі ў яго быў брат. Nike Air Max