Яшчэ  сплываюць промні на далоні
Агніста-апякаючым дыханнем.
Яшчэ не паскупіўся жнівень сёння
Насеннем росным  улагодзіць ранне.
Яшчэ напоіць ноч гарачай кавай,
Лісліва  пабуркуе  вецер сонны,
Мядовай  кропляй летні час сцякае,
Ды  ўжо кружляе побач  восень-донна…
…Мой Жнівень зазбіраецца  дадому.
Амаль паўсотні год мы з ім знаёмы!