Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Моркаўкай аб'еўся

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

У чырвоны колер
Зайца
Маляваў
Ігнатка.
— Зай чырвоны
Не бывае, —
Супярэчыць
Натка.

Хлопчык глянуў
На сястру
I крыху
Сумеўся,
Ды знайшоўся:
— Гэты зай
Моркаўкай аб'еўся.