Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мова роднай хаты

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)
Мова роднай хаты Лупцавалі не раз беларуса—скарыся! І турмою палохалі пан і паняты. Толькі лепей застацца без волі і хаты, Чым ад мовы свае адрачыся. А над намі цяпер плётка пана не свішча. Толькі з мовы сваёй робім мы папялішча… На каго крыўдаваць і вініць каго будзем, Калі матчыну песню мы страцім, забудзем? Супраць рускае мовы нічога не маю, Галаву перад ёю я нізка схіляю. Але ёсць на зямлі край да болю любімы, Толькі ў ім па-сапраўднаму будзеш шчаслівы. Дык, скажыце, чаму ў гарадах беларускіх Большасць надпісаў-шыльдаў чамусьці па-руску? Быццам роднае мовы зусім там не маюць, Як замежную, у школах яе вывучаюць. Калі шчыра, дык толькі ў мясцінах вясковых Чуем мы мілагучную родную мову… Але едуць у горад вучыцца дзяўчаты І з сабой не бяруць мову роднае хаты. Бо прызналі яны: не прэстыжна, не модна Везці ў Мінск яе, Віцебск, у Брэст альбо Гродна. У вучылішчах, школах і ў садзіках новых, Не пачуеш амаль свае роднае мовы. Бо ўсхваляючы любы свой край беларускі, Усе пішуць, чытаюць чамусьці па-руску. Мова родная ўсім нібы падчаркай стала, Быццам людзям яе шчырых слоў не хапала. …Калі крылаў няма—не ўзляціць увысь бусел, Калі мовы няма—няма нас, беларусаў. Footwear