Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Музыка саранчы

Сярэдняя: 3.4 (11 галасоў)
Чаго б я хацела? Быць маленькай вяснушкай на носе ветру Ехаць у машыне з адчыненым верхам Побач з мужчынам у сталым веку А хай і падлеткам І быццам усё што было дагэтуль Толькі мытня за якою гэтае лета Закінуў Бог у мяне сэрца нібыта ў раку манэту І загадаў жаданьне І зьнік у паветры І засталося ўсё акрамя веры Выстаў мой багаж за дзьверы Выкінь мой квіток з акна Выкінь мой сумнеў і боль У іх няма патрэбы больш Бо мы сёньня будзем разам да відна І горы прыселі як бегуны на старце І вецер уздымае іх зялёныя майкі А потым горы гіганцкія чарапахі А потым ён прапануе мне разьвітацца І быццам колер ягонае скуры гэта Дакладны колер сонца падчас зьмярканьня І дарога выскоквае з-пад колаў Як зграя саранчы і нясецца ўдалеч І быццам вейкі з божых вачэй Падаюць зоркі – ярчэй, яшчэ! І Бог не пасьпявае з жаданьнем А Богу трэба – хутчэй, хутчэй! І немагчыма заснуць з тым мужчынам Зь ім цела становіцца ўначы Музыкай саранчыSneaker