Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мы - Беларусы

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Мы - беларусы, што любіць умеюць,
Што дабрабыту, міру, шчасця годны.
Тут кожны ведае, тут кожны разумее:
Каб быць шчаслівым, трэба быць свабодным.

Мы - беларусы, мы узносім сэрцы,
Узносім думкі, песні і малітвы,
Каб больш ніводзін не стаяў да смерці
У гэтай не жаданай намі бітве.

Каб больш ніхто не плакаў ад адчаю,
Ад стомы, крыўды, роспачы і болю.
Даўно трываем і даўно чакаем
Краіне - росквіту, народу - волі.

Калі наваляцца трывога й небыт,
І слёзы коцяцца без перапынку,
Я толькі трошкі пагляджу на неба
Кароткую і доўгую хвілінку.

Я толькі проста пагляджу на неба,
Ўзлячу далёка да блакітных выся;.
Дзе вольны вецер і птушыны шчэбет,
Дзе нашы думкі у адну зліліся.

Дзе нашы нашы песні сталі адной песняй,
Пра нас свабодных ды пра нас шчаслівых,
Аб тым, что “чэсна” - мусіць значыць “чэсна”,
А “справядліва” - значыць “справядліва”.

Ні тлумачэння, ані прабачэння
Сляпым, глухім, бязлітасным атрадам,
Што хочуць нас паставіць на калені.
А не павінны мы цярпець за праўду.

Мы не павінны хлусіць - і не хочам,
Не хочам мы хавацца - і не будзем.
Павага тым, хто у натоўпе крочыць.
Павага - моцным беларускім людзям.

Калі знікае пад нагамі глеба,
Калі балюча заламаны рукі,
Ты толькі трошкі паглядзі на неба,
Пачуй гарачых моцных сэрцаў грукат.

Ты толькі трошкі паглядзі на неба,
Ўзляці далёка да блакітных высяў.
Там вольны вецер і птушыны шчэбет,
Там нашы думкі у адну зліліся.

Ў адну зліліся нашыя малітвы.
А нашым шэрагам не мае меры.
Я адкажу, як будзе хто запытваць:
Мы можам, мы ідзем, мы шчыра верым:

Браты і сёстры, будуць перамены,
Браты і сёстры, вамі ганаруся!
Мы спынім гвалты і зламаем сцены.
Мы будзем жыць у вольнай Беларусі.

Каб быць шчаслівым, быць свабодным трэба.
Стаім за гэта мужна і упарта.
Бо ведаюць і на зямлі, і ў небе,
Што беларусы варты шчасця, варты.

Бо ведаюць і на зямлі, і ў небе:
Вось Беларусь, што ўсіх нас аб’яднала.
Тут вольны вецер, і птушыны шчэбет,
Тут нашы сэрцы адным сэрцам сталі.