З левага боку — поле і з правага —
поле, а проста — мяжа:
       на ёй божыя слёзкі, на ёй сівец,
       і бацька, панурыўшы галаву, стаіць на
мяжы з касою.
       Даўно ўжо стаіць — заржавела яго каса
       счарнела касільна,
       праз скошаную траву прарасла маладая…
       I чуць ён не чуе, як б’е капытамі зям-
лю і гучна іржэ на двары буланы,
       і бачыць не бачыць, як ззяе на небе
адразу два месяцы — ветах і маладзік.