Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На пяшчанае Мора Дажджоў...

Яшчэ не ацэнена

На пяшчанае Мора Дажджоў
Я кірую сваю калясніцу,
І калі б нават град пайшоў,
Я шукаў бы тваю зарніцу.
І не здолее час здалець,
Хоць і выспела ўжо рабіна,
Я цябе не паспеў сустрэць
Гэтай ноччу без зор пустыннай.
Гэтай ноччу пад ветра енк,
Распраўляя паволі крылы,
Ты пакінула мой каўчэг,
І у бездань плыву адзін я.
А душа пачынае выць,
Галасі у прасцяг шырока,
Карабель будзе доўга плыць
Беспадстаўна, бездумна, лёгка.
Толькі б цінаю не зарос,
Мёртвай бухты яму не пакінуць,
Пер"я птаха гайдае плёс,
Калі зоркі у моры гінуць.
Пер"я птаха гайдае плёс
І агонь мой дарэшты тушыць,
Падмяніў маю волю лёс
Сінякрылаю зорнай птушкай.

(Сакі,Крым)