Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Надпіс на камені над крыніцай

Сярэдняя: 4.6 (11 галасоў)

Ворагі хмарай сьмяротнай зьнішчыць ішлі.
І тады
Наша зямля бараніла зьнямоглых сыноў:
Ў нэтры яе адыходзілі храмы і гарады,
Білі крыніцы адтуль і даносіла водгук званоў.

Ў кожнай крапліне жыцьцё незгасальна зьвініць.
Душы забітых – аблокі – вітаюць зару.
Дзе мірыяды чужынцаў? – Спытай у слабенькіх крыніц!
І ў акіяна, якому імя –
Беларусь.

Зь цемрай, са стальлю, з хлусьнёй крывадушнаю йшлі,
Але Зямля, і Вада, і Дабро скаранялі той зброд...
Будуць давеку крыніцы на гэтай зямлі,
Будзе давеку наш мужны і мудры, вялікі народ.