Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

НАШЫ МАЦІ

Яшчэ не ацэнена

1.
Здараецца – мы адрас свой мяняем,
Ды адрас не мяняе мамін боль.
І мамы, як сланечнікі за сонцам,
Адвечна углядаюцца ў наш бок!

Ды з нас якія сонцы?
Перад мамай
З нас кожны забыццём не раз грашыў.
Калі ж у нас ад сонца што,
дык – плямы
Няўдзячнасці
чарнеюць на душы.
2.
Няхай бяроза, быццам медсястра,
Ля роднай хаты кропляў нам адлічыць,
Што для бяссоння,
Каб пачулі мы,
Як нас зажурвелым небам
клічуць
Дадому нашы маці;
Каб часцей
І ўдзячней мы краналіся з гадамі,
Што нас расцілі, рук матуль – цяпліц,
І у святліцы воч іх заглядалі,
Грахі нам назаўсёды адпусціць
Сваім паглядам просячы, магчыма,
Каб мамы да сустрэчы з намі
дні,
Як кроплі валяр’янкі,
не лічылі.
І потым, дачакаўшыся і
зноў
Праводзячы,
ў адчаі не сціскалі,
А у дарогу мамы лёгка нас
Так лёгка, як грахі нам, адпускалі.

1979