Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Нашым часам прытулак магчымы адно на кладах

Сярэдняя: 4.1 (11 галасоў)
Нашым часам прытулак магчымы адно на кладах, Крумкачыныя брэхі прыняўшы ў сябе ўнутрывенна. Тут упокат бамжы з чыхіру не стаяць на нагах, I ты, вернучы нос, разумееш, што існае – тленна. Паблукай паміж костак, хаця б з абавязку журбы, I патроху адчуй ўсю бязважкасць фамільнага праха. Абарвалася сувязь часоў, летуценне нібы… Скажаш, быццам няма на душы ані кропелькі страха? Мы на косці забыўшыся, цалкам зракліся крыжа… Нат у ціхім «бывай» ёсць цыяністы смак катастрофы. Гэта толькі здалёк вершаліны прывабныя, а Чым бліжэйшы Алімп, тым падобнейшы ён на Галгофу. Жыць цішэй бы патрэбна, далей ад страсцей і гурмы, Бо самога з глыбінь ужо цягне вудзільніцкі венцер! Абарвалася сувязь часоў – гэта горай чумы, Што нутро замарожвае льдом, быццам студзеньскі вецер! Навучыся пакоры ля мёртвых, не будзь гаваркі! Што славесны той пыл немаце, у слязінах памытай? Памаўчы са спагадай – і, мусіць, тады мерцвякі Пададуць табе чулыя рукі з бязмежнасці цьмы той. Памаліся, а потым уцяміш, навошта і дзе Ты вучыўся тузе на пацеху зямное юдолі. Вось Антыхрыст насустрач са словам і справай ідзе, I цытаты з яго зубраць дзеці бязвінныя ў школе. Nike Air Max 270