Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

НАСТРАЁВАЕ

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Дыханнем смутку ранак разбудзіў, Шматккроп'ем вокны зноў лісты мне пішуць. Якая насцярожаная ціша… Лаўлю яе сама сабе наўздзіў. А што там на двары? Танцуе дождж. Чачотку ў ластах выбівае смешна, Імгненне - вальсам закружыў няспешна, Хвілінка! Польку-еньку скача. Што ж У восені анархія свая. На тыдзень зацягнулася фіеста. На волі ёй ужо гарэзіць цесна, Ёй да спадобы больш душа мая. Прабралася. Сумела ўгаварыць! Мажорнай коўдрай укрывае ногі, І адчуваю: гоніць прэч трывогі. Хай грэецца. А я пачну тварыць! adidas