Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Натчына сонца

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Натчына сонца
У ранку ў акенца
Сонца зірнула,
Лягло на люстэрцы
І ціха заснула.
Прачнулася Ната,
Шчабеча, смяеца:
-Ой мама, ой тата,
Зірніце на шкельца.
Схапіла люстэрка,
А сонца наўцекі,
Па сценах, па дзверках,
Ды ў комін шырокі.
Памыла ад сажы
Праменьчыкі жвава,
І зноў засвяціла
У небе ласкава.