Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Натхненне

Сярэдняя: 4.5 (6 галасоў)

Я шукаю цябе кожны дзень
Ў цемных вокнах пры шэрым змярканні,
Толькі ты уцікаеш, бы цень,
Пазбаўляючы шанцу спаткання.
Ты прыходзь да мяне сення ўноч,
Спаць не буду я класціся, верыш?
Мы павінны сустрэцца аднойчы,
Я пакіну адкрытымі дзверы.
Я чакаю цябе столькі год
Калі ласка, прыйшоу час сустрэчы!
Мне патрэбны ў жыцці паварот,
Мне патрэбны штуршок моцны ў плечы.
І пасля ўсіх мінулых пакут
Я душой сваёй прагну спасення...
Ты прыйшло, адчуваю, ты тут.
Зноў вітаюсь з табою, Натхненне.