Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Натхненне

Сярэдняя: 5 (6 галасоў)

Хацелася б верыць, што талент маю.
Жадалася б думаць, што не дарма.
Што думкі ў паперы не дарма бываюць
І піша рука да таго ж не дарма

Нядрэнна, нядобра,
ад сэрца але.
З пачуццем, з натхненнем,
З часцінкай мяне.

Шматочак, кавалак ад сэрца адрэжу:
Няхай самастойна ён існуе.
А я буду думаць, нібыта аднойчы
Ён стане дзіцём – працягам мяне.