Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не сніцца Парыжу ворыва водар…

Сярэдняя: 3 (4 галасоў)
Леаніду Дранько-Майсюку Мая душа не плача, а пяе, бо стомлена не лёсам, а табою. Л. Дранько-Майсюк (“Стомленасць Парыжам”) Твая душа – нячулая машына, выразны запіс. Х. Картасар “62. Мадэль для зборкі” Не сніцца Парыжу ворыва водар, Не бачыцца ў снах паплавоў хараство. Вялікі адметнасцю светлаю горад, Палескіх не сніць краявідаў даўно. Самотны і з тым, без таго, у трывозе, Палонены снамі стамлённа-чужых, Не сніцца адчайна між вежаў і плошчаў Усходняга вальсу багемны уздых… Не сніцца Парыжу ліцьвінскія вочы, Паэта здалёку, Паэта з не тут. Ды чуе надоствітку, цішай, употай Вандроўніка шэпат здзіўлены Луўр. Дыханне займае прасторы і часу, І водарыць – Божа! – нязнанасцю сноў, Якія вяслуюць прывідамі страху У колерах белых, чырвоных, бы кроў… Адкуль жа самота? Нячутна-знаёма, І мова нагадвае баль салаўёў… Адна ў Беларусі на тыдзень субота І сем у Парыжы на тыдзень субот… Не сніцца яму, апалоненым жарсцю Дзівотных фантазій ПікАсо-РэмбО, Як поначы кветам ад Вільні, няйначай, Ліецца з нябёсаў Ярылы святло… Ды што яму богі? Д’арк больш за сонца, А вуліца Ружаў прыўкрасней за свет. Чаму ж, о Анёле, балюча быць можа, Ад шэпату кволага між безлічы моў? Не сніцца Парыжу ні сад Люксембургскі, Ні Руаяль, ні Сен-Жэрмэн… Ён слухае моўчкі з слязою на вуснах Аповеды з “Кнігі для спадарыні Эл”. Air Jordan News