Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Неда-

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
Між неда-праўды І неда-вар’яцтва, Між неда-права І неда-мастацтва, Пад неда-небам, У неда-айчыне, Ты неда-нявінны І неда-злачынны. Чэслаў Мілаш. Нам шмат нахлусілі, нам казкі казалі. Нас пад лінейку адну перамералі. Нас моцна схапілі, за шыю трымалі. Мы не дастаялі. Мы недаверылі. Нас білі, нас кідалі тварам у сугробы, Сярод завірухі і стогнаў мяцелі. Як быццам бы вірусы страшнай хваробы. Мы не дастаялі. Мы недацярпелі. Нас білі, нас кідалі, нас забівалі І на эшафотах галавы нахілялі. У твары нам часам і здзекі кідалі. Мы не дастаялі. Мы недатрывалі. Былі супраць войску. Мы зубы сьціскалі. І мы ўсё стаялі, стаялі, стаялі... Але мы не скончылі. Недатрывалі. Мы недасьпявалі. Сцягі недалуналі. Усё быццам бы скончана там, на пляцоўцы, Куды мы сябе за свабоду сагналі. Куды мы шлі самі, адны, без кіроўцы. Мы не дастаялі. Мы не дастаялі!! Мне шэпча паўночны пранізлівы вецер: "Вы не дастаялі! Пагарда вам ўсім." А я памаўчу. Толькі думка такая: "Быць можа, дасі бог, яшчэ дастаім." Nike Kyrie 5