Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Непералётны вырай

Сярэдняя: 3.6 (8 галасоў)
Сышліся хмары – восені паслы. І за акном не ціхне дождж-назола. На поўдзень скіраваліся буслы, а нас з табой ужо чакае школа. Лістоту золкі вецер падхапіў і закружыў яе ў апошнім танцы, пад невясёлы восеньскі матыў чапляецца за каўняры і ранцы. То зарагоча. То ледзь чутна кпіць. То, як сабака, кінецца пад ногі. Нібыта хоча шлях перахапіць ці збіць нас намагаецца з дарогі. Ах, восень! Ты стараешся дарма, прыкрыўшыся залочанай парфірай. Бо што нам дождж ды блізкая зіма: у нас тут свой – непералётны – вырай. Аж да званка не змоўкне гамана у кожным класе вераснёвым ранкам. Як быццам і не восень, а вясна, і школа – велізарная буслянка. Adidas Arkyn Boost