Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ногі

Сярэдняя: 2.8 (4 галасоў)

Забалелі мае ногі
Ад дарогі, ад трывогі,
Ад пакут забытых дзён
Сунецца на іх праклён.

Ланцугоў жыццёвых путы
Цягнуць ногі да зямлі.
Ці ты босы, ці абуты --
Абамлелі, "загулі".

Топчаш, топчаш свае сцежкі
Ты нагамі кожны дзень,
Пакідаючы сумежкі
Ды слядоў блакітны цень.

Мы з рукамі ды нагамі
Сябраваць заўжды павінны
І ў хаце з абразамі,
І ў астрозе, хоць не вінны.

Не дай, Божа, страціць ногі.
Не хадзіць, амаль не жыць.
Без турбот ды без дарогі
Чалавек, як труп, ляжыць.