Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ну што ж: усё ў жыццi лагiчна...

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)

Ну што ж: усё ў жыццi лагiчна,
калi ўсё яно — з нягод...
п’е з лужыны анкалагiчнай
рабы анкалагiчны кот...

Жанкi, мужчыны пазiраюць
на сцежку: новую вядуць!
I хворымi вачмi пытаюць:
куды ж то гэту пакладуць?

Цi з iмi ў рад — пад нож няўмольны,
цi ў адзiночку ў старане.
Гарыць там вiнкель трохвугольны
на металiчнай дзверыне...

Там лечаць золатам няшчасных,
каб цень надзеi не астыў, —
i аддае iм паўсячасна
нябачны радый свой актыў...

О гора, гора залатое,
нашто ты людзям з танных хат!
Iм гэтак дорага ўсё тое,
што мелi дома — да палат.

I кожны быў сабе асэсар
i не трымцеў пад жахам слоў,
якiх не выкажа прафесар,
але запiша, будзь здароў...

А бэз пад вокнамi буяе,
i што, маёваму, яму,
што хтось чарговы праклiнае
анкалагiчную турму!