Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Інвалідны верш

Сярэдняя: 3 (3 галасоў)

Марна годы я губляў,
Але веру: прыйдзе час,
Вырвусь я з штодзённай багны,
Запяя натхненне зноў,
Праглынуўшы цішыню,
А каханне прыкры пах -
Душыць душу зараз ён -
Ападзе дажджом здранцвелым,
Ператвараючы ў булён
Мінералы ссохлых думак.

Пойдзе важкасць у глебу-губку разбаўляць Вялікі Сцікс -
Застанецца толькі ззянне
Некранутых дыяментаў свежых мар,
Надзей, пачуццяў,
Светлых плям на твары мутным
Майго ранейшага жыцця.