Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Няскораны

Сярэдняя: 5 (1 голас)

(пераклад з ангельскай мовы верша Уільяма Эрнэста Хэнлі "Invіctus")

З-пад коўдры чорнае начы,
што ахінула мяне зноў,
Я за няскоранасць душы
слаўлю вядомых мне багоў.

У цісках абставінаў ліхіх
Я не дрыжэў, не галасіў.
Хоць лёс балюча біў пад дых,
ды галаву я не схіліў.

Па-за абшарам гневу й слёз
Мігціць пачварным ценем жах.
Але нават гады пагроз
ў маіх вачах не ўбачаць страх.

Хоць шлях завузкі ды крывы,
І поўны скрутак цяжкіх кар,
Сваёй душы я стырнавы,
Я свайго лёсу валадар.

(18 траўня 2025)