Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

О, Край мой родны!..

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)
О, край мой родны! Куды я ні гляну, Дзе лёс мой дзіўны мяне ні закіне, Што-колеч думкай сваёй ні закрану: Са мной ты ўсюды у кожнай гадзіне. Мо гэта маці так зачаравала Сваёю песняй над ложам дзяціны, А мо зязюля так накукавала, А мо чар гэта мілае дзяўчыны… Я знаў дзяўчынку з вёскі неўдалёчкі: Яна мне казкі любіла казаці, А мела слёзьмі залітыя вочкі, вочкі, што трэба небу прыраўняці. Умёрла з гора: з голаду вайною, І так жа сумна прад сконам глядзела, Як застывала мёртвай цішынёю, Што маё сэрца жалем скамянела. Над самым ранам, як будзіцца сонца, Яна ўздыхнула глыбока-таёмна, і, азірнуўшы слабы свет з аконца, «Жаль мне зямліцы», — сказала прытомна. і на падушку слязінка упала, Касулька сонца тварок асвяціла: Так безнадзейна Мальвіся канала, Сонца ж на грудках крыжык залаціла! А слова жальбы скалыхнула грудзі Чарам магутным, болем і трывогай: і расхадзіліся, плачучы, людзі, Шэпчучы скаргу нямую да Бога. Адзін раз бурай жыцця скалачоны, У безнадзеі на лепшыя змены, Быў я пры смерці, палам знемажоны Я зваў пагібель голасам пламенным. Тады здалося мне, як бы наяве, Прыйшла Мальвіся ў беленькай хустцы, З пальцам на вуснах, у сумнай паставе, Крыжык на грудках на чырвонай стужцы. Так праз хвіліну нада мной стаяла, Жаласным вокам агарнула ложа, Мяне ж жудоснасць тады агартала, Голасам зычным крыкнуў я: «О Божа!» Мальвіся ціха сціснула мне голаў, Чало мне з плачам раз пацалавала: «Хоць безнадзейны, хоць бедны, хоць кволы, Так, як народ наш, — ціхутка казала. — Не траць надзеі нідзе і ніколі. Працуй, чым можаш, каб зменшыць бяздолле, Бо я дазнала, што ў нашай злой долі Скрыта дарога на лёс і прыволле…» На крыж мне сумна яна паказала, Слёзка зрасіла ёй твар мармуровы, і, як аблочак, павольна знікала, Мяне абняўшы чарам таей мовы. Ад таго часу краіна нядолі, Што Беларускай на свеце завецца: Краіна гора, без долі, без волі — У маіх думках заўсёды снуецца. Air Force 1 Foamposite