Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ода Беларусі

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Як рукі ў малітве. Я оду складаю І роднаму полю І роднаму гаю. Тут памяць крынічыць Святая, жывая. – Мінуўшчына наша Ў вачах ажывае. Здалёк выплываюць Харугвы, паходні. Гімн волі спяваюць Вайскоўцы на конях. Не бачыла неба За храбрасць іх большай І ў бітве Грунвальдскай, І ў бітве пад Оршай. І ў крэпасці Брэсцкай, І ў мінскім падполлі Іх мужнасці мы Не забудзьмем ніколі! І працы іх ратнай Мы ўдзячны нямала: Як Фенікс, з руін Беларусь зноў паўстала. І поле Паклон аддае Каласамі, І гай заліваецца Шчасця слязамі... Табе, Беларусь, Твайму люду-народу, Як рукі ў малітве, Складаю я оду. Off White X Max 90