Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ода "прадсядателю"

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

Усьпяём мы славу "прадсядателю",
Галоўнаму змагацелю Краіны!
Толькі гэты "чэсны" аббірацель
Нам укажа,як мы жыць павінны.

Толькі слова "бацькі прадсядателя"
Ў нашай Лукарусі мае плён.
Вылічыць любога ён "прадателя",
Сам укажа ў чым павінен ён.

Сам укажа,сам і пакарае.
Для яго Статуты проста тлён.
Аніякай спрэчкі не прымае
Гэты лукарускі фон-барон.

Хто нязгодны-з самага,з зарання
-на палі,калгасы узьнімаць!
Нікаму не зробіць патурання,
Будзьма ўсе рыдлёўкамі махаць!

І прафесар,і студэнт,да і працоўны
Калі што сказаў яму не з згоды-
Адпрўляйся ў водпуск тэрміновы,
Ну а лепей за мяжу і назаўсёды.

Ну,а коль наогул ўсе нязгодны-
Ўсе сумненні вырашыць АМАП.
Гэта свора наш народ "свабодны"
Вучыць,як спаўняць Лукі загад.

У Лукарусі гэты гвалт завецца
Вырашэннем ўсіх грамацкіх мар.
Над Лукой "жахлівым" увесь Сьвет сьмяецца:
Зноў "народны" хлусіць ўсім у твар.

2011 кастычнік (прыкладны пераклад з майго рускамоўнага верша)