Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

па матывах беларускіх пісьменнікаў

Сярэдняя: 3.7 (6 галасоў)
Такое роднае і перапеўнае… Па матывах беларускіх паэтаў “Мой родны кут, як ты мне мілы”– Зямляк наш, Колас напісаў, І выраз гэты лёгкакрылы Навекі сэрца пранізаў. Паэт-правідзец. Шчыра вельмі Любіў стаўбцоўскую зямлю І слова роднае навекі Закінуў зернем у раллю. З таго зярнятка шмат усходаў-- Сявенька добрая была. Святая любасць да прыроды У сэрцах, душах прарасла. “Мой родны кут, як ты мне мілы”– Шапочуць ліпы пра Альбуць. Дубы паважна, ганарліва, Гамонку з зоркамі вядуць. “Мой родны кут, як ты мне мілы”– Так шчыра цвердзяць землякі. Любоў да краю старажылаў Перадаецца праз вякі. “Мой родны кут, як ты мне мілы” – Вясною жаўранак пяе, І вецер цвердзіць словы шчыра, Дзе Нёман плынь сваю нясе. *** О, Беларусь! Мой краю ціхі: Пагоркі, долы і лясы, Тут нават слуцкія ткачыхі Ткуць залатыя паясы. © Copyrіght: Анна Якубоўская Air Jordan IV 4 Retro Snake Skin