Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Падала зорка...

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Падала зорка з неба, –
Я загадаў жаданне.
І мне жаданне гэта
Марай вялікай стала.
Бог за маё старанне
Узнагароду даў мне:
Іскра Яго
Мне зоркай
Проста ў душу
Упала.

Часам глыбокай ноччу
Я йшчэ не змежыў вочы.
Льецца святло з акенца.
І, калі хтось заблудзіць
У непагоду, ўгледзіць
Іскру – і ўжо не збочыць,
І пуцяводнай зоркай
Бачыць акенца будзе...

Іскра пячэ і грэе.
З ёю смяюся й плачу.
З ёю маё сумленне
Болей мяне трывожыць.
З ёю знаходжу ўдачы.
Толькі хай Бог прабачыць...
Ён жа, як даў, аднойчы
Іскру пагасіць можа...