Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Падарожжа

Сярэдняя: 4.5 (21 голас)
ПАДАРОЖЖА Замыкаючы ў кола завілісты шлях, Што пятляе зайцом між цяснін і палеткаў, Я прылёг адпачыць на сівых кавылях, Асцюкамі мне ў сэрца нацэленых метка. Апускалася сонца ў бясконцы туман, Які поўз па зямлі, што пражэрлівы вусень, Выкрадаўшы цішком, як дурны клептаман, Краявіды і шчасце маёй Беларусі. Я брадзіў па зямлі, нібы жыд Агасфер, Разбіраў на цагліны руіны старыя Ды чакаў, як паўстане з прасторавых сфер Мне наўстрэч беларуская дзева Марыя. Праз курумы вякоў, камняспадаў гады Мяне гордасць вяла ў ганарлівай спакусе, Каб у іншых краінах знайсці назаўжды Хараство і каханне для ўсёй Беларусі. На далёкім абрыву я зняў балівар, Дзе сірэны над морам гамзалі рулады; Там прыгожай Алены прываблівы твар Узыходзіў распусна ў нябёсах Элады. Папялістаю хваляй разбэшчаны вал Напаўзаў на ўзбярэжжа ва ўпартым прымусе: I ад юраў ды яраў здзімаў мяне шквал У таемную далеч дзеля Беларусі. Валачыў у нябыт, вырываў карані Ураган-паляўнічы, падобна здабычы, Калі енчылі, быццам па любай радні, Iталійскія душы пра скон Беатрычэ. Я адмовіўся слухаць бязвыхадны плач, Паглядаць, як ляжыць у жалобным бурнусе Маладая дзяўчына, а вецер-ліхач Iнаходцам імчаўся ад хат Беларусі. Лістапад асядлаў ветравога каня, Рассыпаўшы лістотай пажухлыя сольда Па-над Францыяй, смажанай, нібы ягня, На прадажніцкім шлюбе бялявай Iзольды. Здрада сэрца крамсала, што востры клінок, Выскалялася воўкам, шчыпала, як гусі, Толькі здрады такой пажадаць я не мог Ані лёсу свайму, ні сваёй Беларусі. I няясна таксама, чаго ж я жадаў На германскіх гасцінцах, дзе, готыкай скрыты, Мефістофель наўмысна праз Фаўста ўкладаў Прысяганні пякельныя ў слых Маргарыты. Не хацеў я прывесці з сабой Сатану Ды ягоную хеўру ў разгульным хаўрусе, Што раздвоеным джалам хлябтае вайну. Не хацеў я вайны на зямлі Беларусі. А таму з тых мясцін я імкліва пабег, Але раптам спыніўся ва ўзлёце аргана, Да якога на Польшчу злятала, бы снег, У анёльскай фаце Асьвяцымская Ганна. Беспрытульным тулягам маленні імшы Слухаў я, сумаваўшы ў задумлівай скрусе, Бо вандроўкі маёй неспакойнай душы Не знайшлі суцяшальніцы для Беларусі. Я глядзеў з кавылёў, як сузорным кастром Палымнеюць свяцілы, нібы сердалікі, I ў бязмежным надхмар’і шаўковым шатром Сцераглі Беларусь Валасы Веранікі. Adidas POD Boost