Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паэма да святога іаана Кармянскага. 3. У храме

Яшчэ не ацэнена

У Храм увайду і зацеплю свечачку,
Прад святымі мошчамі стану.
Дзякуй, ойча наш Іаане,
За Тваё вялікае сэрца.

За малітву тваю няспынную,
За любоў да людзей убогіх.
З іх нікога ў жыцці не пакінуў Ты
Словам добрым і дапамогаю.

Усе прароцтвы Твае здзяйсняліся,
Слова кожнае адбылося:
і Царыца Нябёс з’яўлялася,
і дыханне Яе засталося.

Дзякуй, бацюшка Іаане,
Што квітнее зямля Кармянская.
...Светлым раннем
у Пакроўскім храме
Ціха ліецца малітва манаская.