Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паэма да святога іаана Кармянскага. 8. Вяртанне

Сярэдняя: 3 (1 голас)

8. МАЦі БОЖАЯ, БЛАГАСЛАВі!
(Вяртанне)

Кожны дзень, нібы верш, —
нанова
Адкрываю Святое Слова.
Сцвердзіць нам Яго ў жыцці —
Маці Божая, благаславі.

Хай усе клопаты і ўчынкі
Не затуляць, як аблачынкі,
Прамянёў Найсвяцейшай Любві —
Маці Божая, благаславі.

Цела — Хлеб, і вада — жывая
Душы грэшныя ажыўляюць.
Прычашчэння Святой Крыві —
Маці Божая, благаславі.

Ацалі нашы душы, Царыца,
Бо самім ад грахоў не пазбыцца.
Уладарка Нябёс і зямлі,
Маці Божая — благаславі!

1999–2001 гг., Гомель–Мінск–Гродна