Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паездка ў горад

Сярэдняя: 3.4 (5 галасоў)
Паездка ў горад Я сябе ўспамінаю дзяўчынкай малой, Упрасіла я маці з сабой мяне ўзяць. І бягу побач з ёю ў сукенцы старой, Бо абноўкі ж яшчэ толькі будзем купляць. Я баюся згубіцца ў натоўпе людскім, Толькі сорамна ўзяцца за матчыну руку. Я пужліва гляджу на патокі машын, Гарадскую цярпліва праходжу навуку. Хутка мне пачынае балець галава, І, здаецца, паветра чамусьці там мала. Мне ўжо горад нямілы. Дзе ж тая трава, На якую я б з радасцю ніцма ўпала? І абноўкі мяне не цікавяць зусім, І вітрына з прыгожаю лялькай таксама. Я ўмольна на маці гляджу: ну, калі, Ну калі ўжо дадому паедзем мы, мама? Я змарылася ў горадзе--тлум, духата, Дз ж знаёмая сцежка дадому? Там, у вёсцы, такая цяпер любата, А тут мука, якой не жадаеш нікому. ...Даўно вырасла я, ды з гадамі бліжэй Горад мне не зрабіўся. Даволі. Стала вёска яшчэ для мяне даражэй, Не змагу я ёй здрадзіць ніколі. 1996 г. Air Force 1 Low Flyknit